Архив новостей
23.09.2025
Кніга - выток ведаў
На тыдні выхаванцы старэйшай групы "Сямікаляровік" размаўлялі аб кнізе - вытоку ведаў. Дзеці дазналіся пра гістарычны шлях кнігі: ад наскальнай пісьменнасці да электроннай кнігі праз раку часу. Праз лэпбукі замацавалі правілы паводзін ў бібліятэцы, пазнаёміліся з самымі цікавымі кнігамі сучаснасці. На занятку ў Дзень беларускай пісьменнасці выхаванцы ўзгадалі імёны Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, месцы - Полацк, Гродна, Брэст і Мінск, дзе праходзіла станаўленне асветніцкай дзейнасці на Беларусі.