Архив новостей
04.03.2025
Пераможцы алімпіяды Інтэрнацыянальнай адукацыйнай платформы "ZVONOK"
Выхаванкі сярэдняй групы "Сямікаляровік" адзначаны дыпломамі пераможцаў алімпіяды Інтэрнацыянальнай адукацыйнай платформы "ZVONOK" у накірунку "Дзіця і свет". Дзяўчынкам былі прапанаваны заданні на розныя тэмы, дзе неабходна было ўзгадаць герояў народных казак, палічыць і суаднесці колькасць з лічбай, дамаляваць прадметы навакольнага свету, выбраць правілы бяспечных паводзін.
