Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
РУС БЕЛ АНГЛ
Skip Navigation Links

 

Архіў навін

07.04.2023

Гуканне вясны

Гуканне вясны прайшло ў установе дашкольнай адукацыі  "Дзіцячы сад 44 г. Баранавічы". Гэтае свята вельмі доўгачаканае, бо адчыняе дзверы Вясне. Дзеці разам з выхавацелем Леўчанка А.М. выконваючы традыцыі гукалі Вясну-красну: спявалі песні- заклічкі, выконвалі розныя заданні і, канешне, гулялі ў беларускія народныя гульні "Ручай", "Гары, гары ясна". Падкідваючы сплеценых птушачак на рушніках, яны клікалі жавароначкаў, якія прыносяць на сваіх крылах цяпло і свет новай Вясны. Упрыгожваючы бярозку ў групе, дзеці дапамагалі вясне абудзіць дрэвы і дапамагчы ім зазелянець і заквітнець.
Спаўненне традыцый сваёй роднай зямлі - гэта не толькі азнаямленне дзяцей са святамі і гульнямі, гэта, перш наперш, абуджэнне зерня нацыянальнай свядомасці ў сэрцах выхаванцаў, якое узрастаючы, прынясе плён ўсёй Радзіме.

          

          

 

 

Министерство образования Республики Беларусь     

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы
ад 8 верасня 2022 года № 290508502
Загадчык: Маркелава Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон: 8-0163-66-81-46
E-mail: ds44@baranovichi.edu.by