Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
РУС БЕЛ АНГЛ
Skip Navigation Links

 

Спецыяльная адукацыя

Паважаныя бацькі!

Калі ў вас узніклі пытанні:

- ці правільна развіваецца Ваша дзіця?

- ці адпавядае маўленчае развіццё дзіцяці маўленчым нормам?

- чаму ён не навучыцца таму, што ўмеюць яго аднагодкі?

- чаму ён не гуляе з іншымі дзецьмі?

- чаму яго складана зразумець?

На гэтыя і іншыя пытанні вам дапамогуць знайсці адказы спецыялісты псіхолага - медыка - педагагічнай камісіі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Педагогі правядуць комплекснае абследаванне дзіцяці, вызначаць моцныя і слабыя бакі ў яго развіцці. Разам з вамі змогуць ацаніць сітуацыю, якая склалася, падабраць неабходную праграму навучання і аб'ём неабходнай карэкцыйна - развіццёвай дапамогі.

Для псіхолага - медыка - педагагічнага абследавання законным прадстаўнікам неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

- Выпіска з медыцынскіх дакументаў (робіць урач-педыятр);

- медыцынская даведка аб стане здароўя (з указаннем наяўнасці або адсутнасці псіхіятрычнага ўліку);

- педагагічная характарыстыка, якая прадстаўляецца установай або арганізацыяй, у якім (ой) навучаецца або выхоўваецца дзіця;

- малюнкі дзіцяці на вольную тэму, выкананыя алоўкамі.

Інфармацыю па развіцці і навучанні дзяцей можна атрымаць на сайце ГУСО "цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі г, Баранавічы".

Запісацца на псіхолага - медыка-педагагічную камісію можна па тэлефоне:

46 - 00 - 94.

Адрас ЦКРНіР: вул. Жукава 16/5.

e - mail: ckro@baranovichi. edu.by

 

 

Министерство образования Республики Беларусь     

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы
ад 8 верасня 2022 года № 290508502
Загадчык: Маркелава Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон: 8-0163-66-81-46
E-mail: ds44@baranovichi.edu.by