Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
РУС БЕЛ АНГЛ
Skip Navigation Links

 

Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі

Паважаныя бацькі!

Падпунктам 5.6. пункта 5 артыкула 79 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку ўстановы дашкольнай адукацыі) ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці (больш за 30 дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу навучальнага года.

КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДУКАЦЫІ

Артыкул 68. Спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне)

1. Падставай для спынення адукацыйных адносін (адлічэння) з’яўляецца рашэнне кіраўніка ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навуковаарыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, аб адлічэнні. У рашэнні кіраўніка ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, аб адлічэнні ўказваюцца падстава і дата спынення адукацыйных адносін (адлічэння).
З рашэннем аб адлічэнні навучэнец, законны прадстаўнік непаўналетняга навучэнца павінны быць азнаёмлены пад роспіс не пазней за дату спынення адукацыйных адносін (адлічэння), указаную ў рашэнні. Пры немагчымасці такога азнаямлення копія рашэння накіроўваецца навучэнцу, законнаму прадстаўніку непаўналетняга навучэнца па месцы жыхарства (месцы знаходжання) не пазней за дзень спынення адукацыйных адносін (адлічэння), указанага ў рашэнні.
У выпадках спынення адукацыйных адносін (адлічэння) на падставах, прадугледжаных падпунктамі 2.1 і 2.2 пункта 2 гэтага артыкула, азнаямленне навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца з рашэннем аб адлічэнні не патрабуецца. Адукацыйныя адносіны спыняюцца з даты спынення адукацыйных адносін (адлічэння), указанай у рашэнні аб адлічэнні.
Правы і абавязкі навучэнца, прадугледжаныя заканадаўствам аб адукацыі і лакальнымі прававымі актамі, спыняюцца з дня, наступнага за днём спынення адукацыйных адносін (адлічэння), а калі навучэнец не быў належным чынам апавешчаны аб адлічэнні – з дня, наступнага за днём належнага паведамлення. Правы і абавязкі навучэнца, прадугледжаныя дагаворам у сферы адукацыі, спыняюцца ў адпаведнасці з такім дагаворам і актамі заканадаўства.
Калі для ўзнікнення адукацыйных адносін неабходна заключэнне дагавора, то пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) па ініцыятыве навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца рашэнню кіраўніка ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, аб адлічэнні папярэднічае скасаванне дагавора.
2. Адукацыйныя адносіны спыняюцца:
2.1. у сувязі з атрыманнем адукацыі, акрамя асоб, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў базавай школе, сярэдняй школе, гімназіі, школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, універсітэце, што рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай школе-інтэрнаце, а таксама дзяцейсірот і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, якія атрымалі агульную базавую, агульную сярэднюю, спецыяльную адукацыю ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, спецыяльнай школе-інтэрнаце, і асоб, якія атрымалі агульную базавую, агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную адукацыю ў вучылішчах алімпійскага рэзерву і працягваюць выконваць вучэбную праграму па асобным відзе спорту па 31 жніўня года, у якім атрымана адпаведная адукацыя;
2.2. у сувязі са спыненнем выканання вучэбнай праграмы па асобным відзе спорту ў год атрымання агульнай базавай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вучылішчах алімпійскага рэзерву;
2.3. датэрмінова на падставах, прадугледжаных пунктам 3 гэтага артыкула;
2.4. у сувязі са сканчэннем устаноўленага судом тэрміну знаходжання непаўналетняга выхаванца ў спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установе, спецыяльнай лячэбнавыхаваўчай установе;
2.5. у сувязі з вызваленнем ад адбывання пакарання, пераводам да іншага месца адбывання пакарання навучэнца, які атрымлівае адукацыю ў дзяржаўнай установе адукацыі (філіяле), што знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай установы крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства, падпарадкаванага Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў, лячэбна-працоўнага прафілакторыя Міністэрства ўнутраных спраў.
3. Адукацыйныя адносіны спыняюцца датэрмінова:
3.1. па ініцыятыве навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца;
3.2. па ініцыятыве ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць;
3.3. па акалічнасцях, не залежных ад волі навучэнца, установы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць.
4. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) па ініцыятыве навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца ажыццяўляецца:
4.1. для пераводу ў іншую ўстанову адукацыі, арганізацыю, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі;
4.2. па ўласным жаданні.
5. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) па ініцыятыве ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, ажыццяўляецца ў выпадку:
5.1. няяўкі ў год прыёму (залічэння) на вучэбныя заняткі на працягу 30 дзён пасля пачатку навучальнага года асобы, прынятай (залічанай) ва ўстанову адукацыі для атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, пры непрадстаўленні (асабіста або праз законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца) дакументаў, якія пацвярджаюць уважлівасць прычыны яе адсутнасці;
5.2. атрымання навучэнцам трох нездавальняючых адзнак па выніках прамежкавай атэстацыі ў семестры (паўгоддзі) пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійнатэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю;
5.3. атрымання навучэнцам нездавальняючых адзнак па двух вучэбных прадметах (для навучэнцаў сувораўскіх ваенных вучылішчаў), па двух вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтва (для навучэнцаў гімназій – каледжаў мастацтваў, акадэмій (кансерваторый), якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі), па выніках выніковай атэстацыі;
5.4. атрымання навучэнцам нездавальняючай адзнакі па выніках выніковай атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
5.5. непраходжання навучэнцам выніковай атэстацыі ва ўстаноўленыя тэрміны, акрамя непраходжання такой атэстацыі па ўважлівай прычыне;
5.6. незацвярджэння прамежкавай, выніковай справаздачы аспіранта, ад’юнкта, дактаранта, саіскальніка аб выкананні індывідуальнага плана працы аспіранта, ад’юнкта, дактаранта, саіскальніка па выніках прамежкавай або выніковай атэстацыі аспіранта, ад’юнкта, дактаранта, саіскальніка пры засваенні зместу адукацыйных праграм навуковаарыентаванай адукацыі;
5.7. неліквідацыі навучэнцам акадэмічнай запазычанасці ва ўстаноўленыя тэрміны;
5.8. невыканання вучэбнай праграмы па асобным відзе спорту, парушэння спартыўнага рэжыму навучэнцам вучылішча алімпійскага рэзерву, які засвойвае змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
5.9. бесперапыннай адсутнасці на занятках без уважлівых прычын больш за 30 дзён выхаванца, які засвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
5.10. бесперапыннай адсутнасці на вучэбных занятках, занятках без уважлівых прычын больш за 30 дзён асобы, якая засвойвае змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, адной з адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі;
5.11. бесперапыннай адсутнасці на вучэбных занятках, занятках без уважлівых прычын больш за 20 дзён асобы, якая засвойвае змест адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, або адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю;
5.12. адсутнасці на вучэбных занятках, занятках, акрамя выпадку, прадугледжанага падпунктам 5.18.1 гэтага пункта, без уважлівых прычын больш за 72 акадэмічныя гадзіны на працягу семестра або паўгоддзя асобы, якая засвойвае змест адной з адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі або адукацыйнай праграмы аспірантуры (ад’юнктуры);
5.13. бесперапыннай адсутнасці на вучэбных занятках, занятках без уважлівых прычын больш за тры дні асобы, якая засвойвае змест адной з адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых, за выключэннем асоб, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю;
5.14. нявыхаду навучэнца з акадэмічнага водпуску, водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў на працягу сямі каляндарных дзён пасля заканчэння тэрміну акадэмічнага водпуску, водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў;
5.15. няяўкі навучэнца на вучэбныя заняткі, заняткі па сканчэнні аднаго года з даты звальнення з тэрміновай ваеннай службы, з ваеннай службы афіцэраў па прызыве ў запас або адстаўку або звальнення з альтэрнатыўнай службы;
5.16. невыканання або неналежнага выканання без уважлівых прычын абавязкаў навучэнцам, які мае нязнятае (непагашанае) дысцыплінарнае спагнанне;
5.17. неўнясення платы за навучанне ў тэрміны, прадугледжаныя актамі заканадаўства або дагаворам;
5.18. аднаразовага грубага парушэння студэнтам, аспірантам, дактарантам абавязкаў навучэнцаў, якое выявілася ў:
5.18.1. адсутнасці на вучэбных занятках у сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту;
5.18.2. учыненні дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;
5.18.3. закліку навучэнцаў да невыканання імі сваіх абавязкаў.
6. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з навучэнцамі на падставах, прадугледжаных падпунктамі 5.10–5.13 і 5.16 пункта 5 гэтага артыкула, прымяняецца як мера дысцыплінарнага спагнання і ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным раздзелам V гэтага Кодэкса.
7. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) па акалічнасцях, не залежных ад волі навучэнца, установы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, ажыццяўляецца ў выпадку:
7.1. прызнання навучэнца сувораўскага ваеннага вучылішча непрыгодным да працягу атрымання адукацыі ў гэтай установе адукацыі ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, што перашкаджае атрыманню адукацыі па спецыяльнасцях для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і транспартных войскаў, у парадку, які вызначаецца Міністэрствам абароны, і на ўмовах, якія вызначаюцца Міністэрствам абароны і Міністэрствам аховы здароўя;
7.2. прызнання навучэнца спецыялізаванага ліцэя непрыгодным да працягу атрымання адукацыі ў гэтай установе адукацыі ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя пры наяўнасці медыцынскіх проціпаказанняў да атрымання адукацыі ў спецыялізаваным ліцэі ў парадку, які вызначаецца адпаведна Міністэрствам абароны, Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Следчым камітэтам, Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз;
7.3. пагаршэння стану здароўя, што перашкаджае працягу занятку выбраным відам спорту (для навучэнцаў вучылішчаў алімпійскага рэзерву, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, і ўстаноў адукацыі, у якіх створаны спецыялізаваныя па спорце класы, пры адсутнасці магчымасці пераводу ў іншы клас);
7.4. пагаршэння стану здароўя, што перашкаджае працягу навучання па спецыяльнасці, якая атрымліваецца, кваліфікацыі, якая прысвойваецца, пры наяўнасці медыцынскіх проціпаказанняў, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя, што пацвярджаюцца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі, у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя;
7.5. прызыву навучэнца на тэрміновую ваенную службу, ваенную службу афіцэраў па прызыве, накіраванні на альтэрнатыўную службу;
7.6. паступлення на ваенную службу па кантракце асоб, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, навукова-арыентаваную адукацыю, акрамя такіх асоб, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі;
7.7. ліквідацыі ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць;
7.8. скасавання структурнага падраздзялення, спынення дзейнасці адасобленага падраздзялення, рэарганізацыі ўстановы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць, пры адсутнасці магчымасці працягнуць адукацыйныя адносіны;
7.9. прыпынення, спынення ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць установы адукацыі, іншай арганізацыі, што ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць (па іх адасобленых падраздзяленнях, у дачыненні да адной або некалькіх паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць);
7.10. уступлення ў законную сілу прыгавору суда, якім навучэнец асуджаны да пакарання, якое выключае працяг атрымання адукацыі;
7.11. уступлення ў законную сілу прыгавору суда з прымяненнем прымусовых мер выхаваўчага характару ў выглядзе змяшчэння непаўналетняга ў спецыяльную навучальнавыхаваўчую ўстанову або спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову ці рашэння суда аб змяшчэнні непаўналетняга ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову або спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову;
7.12. смерці навучэнца.
8. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з навучэнцам на падставе, прадугледжанай падпунктам 7.5 пункта 7 гэтага артыкула, ажыццяўляецца па сканчэнні 14 каляндарных дзён з дня атрымання ўстановай адукацыі, арганізацыяй, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, дакумента, які пацвярджае факт прызыву яго на ваенную службу, накіравання на альтэрнатыўную службу, у выпадку, калі навучэнец не падаў ва ўстаноўленым часткай другой пункта 5 артыкула 49 гэтага Кодэкса парадку заяву аб прадастаўленні водпуску для праходжання адпаведнай службы.
9. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з кіруючымі кадрамі, а таксама асобамі, уключанымі ў рэзервы кіруючых кадраў, якія праходзяць падрыхтоўку, перападрыхтоўку, стажыроўку і павышэнне кваліфікацыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзяржаўным заказам, ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, а таксама ў выпадку іх звальнення з дзяржаўнага органа, арганізацыі на падставах, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі акалічнасцямі звальнення.
10. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) выдаецца даведка аб навучанні ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.
11. Датэрміновае па ініцыятыве ўстановы адукацыі спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з непаўналетнім навучэнцам, які засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, дапускаецца толькі са згоды адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, калі іншае не ўстаноўлена часткай другой гэтага пункта, іншымі заканадаўчымі актамі. Датэрміновае па ініцыятыве ўстановы адукацыі спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з непаўналетнімі навучэнцамі сувораўскага ваеннага вучылішча, непаўналетнімі навучэнцамі, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасцях для воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам аб праходжанні адпаведнай службы.
12. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) на падставах, прадугледжаных падпунктамі 5.3 і 5.8 пункта 5, падпунктамі 7.1, 7.2 і 7.4 пункта 7 гэтага артыкула, кіраўнік установы адукацыі абавязаны прыняць меры для пераводу навучэнца, які атрымлівае агульную сярэднюю адукацыю, у іншую ўстанову адукацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) на падставе, прадугледжанай падпунктам 7.3 пункта 7 гэтага артыкула, кіраўнік установы адукацыі, у якой створаны спецыялізаваныя па спорце класы, абавязаны прыняць меры для пераводу навучэнца ў іншы клас гэтай установы адукацыі, а пры адсутнасці такой магчымасці – у іншую ўстанову адукацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін (адлічэнні) на падставе, прадугледжанай падпунктам 7.3 пункта 7 гэтага артыкула, з навучэнцам, які засвойвае змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, кіраўнік вучылішча алімпійскага рэзерву абавязаны прыняць меры для пераводу навучэнца ў іншую ўстанову адукацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
13. Датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) з навучэнцам для пераводу з адной установы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, у іншую ўстанову адукацыі, арганізацыю, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, можа ажыццяўляцца пры атрыманні агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, навукова-арыентаванай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дадатковай адукацыі дарослых, якая атрымліваецца пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Парадак і ўмовы адлічэння навучэнцаў з установы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, адлічэння навучэнцаў для пераводу з адной установы адукацыі, арганізацыі, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, у іншую ўстанову адукацыі, арганізацыю, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, устанаўліваюцца Урадам Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі, арганізацыя, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навуковаарыентаванай адукацыі, не мае права перашкаджаць адлічэнню для пераводу навучэнца, які выказаў жаданне перавесціся ў іншую ўстанову адукацыі, арганізацыю, што рэалізуе адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, і атрымаў згоду гэтай установы адукацыі, арганізацыі.
14. Адлічэнне і перавод асоб, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасцях для воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый, ажыццяўляюцца ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам аб праходжанні адпаведнай службы.

 

 

Министерство образования Республики Беларусь     

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы
ад 8 верасня 2022 года № 290508502
Загадчык: Маркелава Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон: 8-0163-66-81-46
E-mail: ds44@baranovichi.edu.by