Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
РУС БЕЛ АНГЛ
Skip Navigation Links

 

Архіў навін

19.12.2022

Народная лялька як сродак патрыятычнага выхавання

Патрыятычнае выхаванне не можа быць поўным без азнаямлення дзяцей з традыцыямі, абрадамі, бытам і, увогуле, рэчаіснасцю тагачасных беларусаў.  Праект “Каляндар народнай лялькі” дазволіў старэйшым выхаванцам нашай установы адукацыі зазірнуць у мінулае праз знаёмыя рэчы  - лялькі. Неўзіраючы на тое, што лялька – больш цацка для дзяўчынак, аказваецца на Беларусі гэта было крыху інакш, лялька мела іншы сэнс. Вывучаючы абрадавых, абярэгавых і лялек для забавы, дзеці старэйшай группы “Сямікаляровік” пашырылі свае ўяўленні пра тагачасныя традыцыі і даведаліся шмат цікавага, знайшлі адказы на пытанні: чаму лялькам не рабілі твар? Чым адрозніваецца лялька Масленка і Масленіца? Якой крупой напаўнялі Зернавушку і чаму? І шмат іншых.

Дзякуючы бацькам і сумеснай працы з імі патрыятычны вугалок пашырыўся больш чым на 30 беларускіх народных лялек. А ў спецыяльна-арганізаванай дзейнасці дзеці навучыліся вырабляць лялек самастойна, такіх як Анелак, Аддарак на падарунак, Карагодніца і інш. Вывучэнне свят і іх сувязі з лялькамі, беларускімі гульнямі падтрымлівала цікаўнасць да гэтай тэмы на працягу амаль 3 тыдняў, а ператварэнне групавога памяшкання ў беларускую хатку дазволіла дзецям глыбей зазірнуць у традыцыі і абрадавыя святы беларукага календара.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці – не простая задача, але знайсці ў сэрцы дзяцей сцежку да гэтага, сродкі і паступова разам з імі ўзрастаць у любові да сваіх каранеў – абавязак кожнага выхавацеля.



 

 

Министерство образования Республики Беларусь     

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы
ад 8 верасня 2022 года № 290508502
Загадчык: Маркелава Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон: 8-0163-66-81-46
E-mail: ds44@baranovichi.edu.by