Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
РУС БЕЛ АНГЛ
Skip Navigation Links

 

Архіў навін

07.04.2022

«Гуканне вясны»

«Гуканне вясны»

Каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны, 7 красавіка ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў прыгожы і радасны абрад «Гуканне вясны» разам з дарослымі і выхаванцамі старэйшай групы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі клікалі вясну і пералётных птушак
песнямі-вяснянкамі, заклічкамі, гулялі ў народныя гульні, а таксама прасілі сонейка хутчэй сагрэць зямельку. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў абрадавыя гульні з Зімой, Буслом, Мядзьведзем.
У канцы мерапрыемства дашкаляты з задавальненнем прынялі пачастунак – выпечаныя з цеста фігуркі птушак, традыцыйныя "буські", адзін з галоўных сімвалаў абраду.
Нам дарослым, трэба памятаць, што повязь вякоў, яднанне з продкамі, веданне і захаванне традыцый з’яўляецца вельмі важным у выхаванні падрастаючага пакалення, у разуменні саміх сябе і свайго месца ў грамадстве.

 

 

Министерство образования Республики Беларусь     

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы
ад 8 верасня 2022 года № 290508502
Загадчык: Маркелава Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон: 8-0163-66-81-46
E-mail: ds44@baranovichi.edu.by